Kaputt писал(а):Похоже на одного Героя Беларуси стало больше.
Добрай раніцы. На сувязі кот Базыль і сабака Рудзік.
Гаспадар не памёр, толькі дужа замудохаўся. Сёння раніцай ён з'еў на сняданак куфаль брагі, кінуў нам мяса, даручыў нам напісаць тут справаздачу па тытуню і сумна папоўз на працу. Нічога, жыць будзе.
А ўраджай нічога так. Сабранае лісце мы сартуем і складаем у такія вось кіпы:
Перакладаем іх два разы на суткі, пакуль ліст не пажаўцее хаця б на чвэрць, а потым вешаем яго на вяроўку:
Там усё жаўцее канчаткова і высыхае. Сухое ўжо лісце вешаем ў хлеў пад дах.
Вось і ўсё. Застаецца толькі ахоўваць хлеў, каб злодзеі не бадзяліся:
Дзякуй за увагу і, як кажа гаспадар, добрай ежы ўсім! Гаў, мяў!


